Сустрэча з пісьменнікам Браслаўшчыны

Уладзiмiрам Мажылоўскім.

Як дрэва не можа жыць без каранёў, так і народ не можа існаваць

без сваёй гісторыі, культуры, сваіх сімвалаў памяці.

В.Ляшковіч

IMG 6663-SmallВясной адзначаецца адно з самых светлых i цудоўных свят - гэта свята Кнiгi.

Без кнігі немагчыма ўявіць развіццё чалавека. З дапамогай кнігі мы вучымся пісаць і чытаць, набываем новыя веды, узбагачаем сябе духоўна.

Бясследна нішто не міне,

Гісторыя слова адродзіць.

Ты — мост, па якім да мяне

Мінуўшчына ў госці прыходзіць.

Мільгаюць старонкі твае —

I мы размаўляем з вякамі,

I продак да нас дастае

Радкамі, нібыта рукамі.

                        П. Макаль

         “Праходзілі вякі, адыходзілі ў нябыт пакаленні, знікалі магутныя дзяржавы, а кніга - вялікi цуд, створаны чалавечым розумам, жыла, хвалявала сэрцы, абуджала думку”. Так сказаў пра кнігу майстар слова Сцяпан Александровіч.

Сёння беларускае слова працягвае гучаць у творчасці нашых паэтаў і пісьменнікаў. У апошні час да чытачоў прыйшлі цікавыя кнігі, якія распавядаюць пра родны край. Браслаўская зямля заўсёды была для паэтаў і пісьменнікаў крыніцай творчага натхнення.

 

 

У рамках Тыдня дзiцячай i юнацкай кнiгi ў гімназіі адбылася сустрэча з пісьменнікам Браслаўшчыны Уладзiмiрам Мажылоўскім.

Пісьменніку было задана шмат пытанняў, на якія ен вельмі грунтоўна, падрабязна і цікава адказваў.

Уладзiмiр Барысавiч расказаў нам пра таямніцу нараджэння сваіх твораў. Нам стала вядома, што ў яго творчай скарбонцы ёсць гістарычныя дэтэктывы.

Вельмі ўразіла ўсіх рэклама аповесці нашага госця “Друеўскi ваўкалак”. Выразна і шчыра дзесяцікласнікі пад музыку на фоне прэзентацыі чыталі ўрыўкі з гэтага твора.

Уладзімір Барысавіч расказаў, што ў падмурку аповесці “Друеўскi ваўкалак” ляжыць паданне з кнігі “Памяць.”

Аповесць “Праклён мітрапаліта Феафіла” аўтар ствараў таксама на падставе кнігі "Памяць", у якой знайшоў звесткі пра князёўну Алену, там жа прачытаў, што яна памерла ў Браславе і хутчэй за ўсе яе атруцілі.

Есць у Уладзiмiра Мажылоўскага цыкл апавяданняў пра Берасцейскага лаўніка. Лаўнік – гэта міліцыянер.

Яго гістарычны дэтэктыў “Ракавая памылка” быў прызнаны лепшым і заняў першае месца ў рэспубліцы ў творчым конкурсе да 100-годдзя беларускай міліцыі.

Есць у скарбонцы аўтара і твор на 900 старонках. Гэта раман “Нашэсце”, які, магчыма, у хуткім часе з`явіцца ў друку. Твор вяртае нас ў 16 стагоддзе. Кнігу можна чытаць як вучэбны дапаможнік. 

“Беларусфільм” зацікавіўся яго творам “Тайна гіблай затокі”, што быў надрукаваны ў часопісе “Полымя”.

Амаль усе падзеі, пра якія расказвае аўтар у сваіх творах, скіроўваюць чытача ў эпоху сярэднявечча. Праз створаныя аўтарам вобразы герояў мы маем магчымасць уявіць, як жылі нашы продкі, іх імкненні, пачуцці і мары.

Любімыя пісьменнікі Уладзіміра Мажылоўскага – Васіль Быкаў і Уладзімір Караткевіч. У дзяцінстве  пісьменнік чытаў прыгодніцкую літаратуру, дэтэктывы.

Уладзімір Барысавіч шмат чытае, добра ведае гісторыю, любіць супастаўляць падзеі і факты. А потым узгадвае які-небудзь з іх і прыдумвае сюжэт, абавязкова з маральным і душэўным падтэкстам.

Усе творы, па словах аўтара, грунтуюцца на гістарычных фактах. Ён карыстаецца архівамі, вывучае летапісы, часта наведвае мясцовы музей.

Цікавасць і любоў да беларускай гісторыі і літаратуры ў Уладзіміра Мажылоўскага ўзнікла яшчэ ў студэнцкія гады. Аўтар узгадаў цікавы выпадак са свайго  жыцця.

Гэта было ў 80-я гады. Уладзімір Барысавіч быў студэнтам Віцебскага педагагічнага інстытута. Аднойчы, калі ехаў у тралейбусе, пачуў беларускую гаворку юнака і дзяўчыны, і так яму спадабалася беларуская мова. Пасля гэтага ён пачаў чытаць беларускія творы, шукаў і набываў кнігі беларускіх класікаў. З вялікім задавальненнем чытаў творы на гістарычную тэму. Так паступова цікавасць да мінулага Беларусі стала сур’ёзным захапленнем, а ў будучым  -  трывалым падмуркам для ўласнай творчасці.

У першую чаргу творы Уладзіміра Мажылоўскага разлічаны на дзяцей і падлеткаў. Сваей творчасцю аўтар імкнецца паглыбіць іх веды па гісторыі .

Творы пісьменніка прысвечаны вечным чалавечым пачуццям  -  сумленню, годнасці, любові, таварыству, надзеі і веры.

Напрыканцы сустрэчы ў падарунак госцю і прысутным  прагучала прыгожая песня пра Беларусь у выкананні Мацеша Уладзiслава.

На сустрэчы мы далучыліся да роднага слова і прыадчынілі дзверы ў чароўны свет мастацкага слова, у свет цудаў і таямніц, пазнаёміліся з новымі цікавымі творамі.

...

 

 

FORM_HEADER

FORM_CAPTCHA
FORM_CAPTCHA_REFRESH

Сертификат об аккредитации

сертификат2

 

Людмила Ивановна Каптур,

 директор гимназии

тел. +37533 6454018

brasgymn@tut.by

 

 

Мы приветствуем посетителей нашего сайта и надеемся, что каждый здесь найдёт для себя полезную информацию.

Сайт адресован всем, кому интересно знать, чем живет наша гимназия.Мы открыты для сотрудничества. Сайт создан для Вас, уважаемые Родители, любимые Учащиеся и Учителя, просто Гости сайта.

Создавая сайт, мы преследовали цель, прежде всего, информировать Вас об условиях обучения, о жизни гимназии, кем и чем мы гордимся, что у нас нового, какие планы на будущее и о многом другом.

Мы строим Гимназию, в которой царит дух интеллигентности, интеллекта, просвещения, исследования, творчества, гуманизма.

Мы рады каждому посетителю! Оставляйте Ваши отзывы и пожелания. Комментируйте информацию и принимайте участие в опросах и обсуждениях

С уважением,

Людмила Каптур

Наши сайты

  • РЦ jeh
  • РЦ инициаив
  • РЦ олимп
  • эклгич
  • победа
  • МО ИЯ

  • belmova
  • БГ

Голосование

Что бы Вы хотели видеть на сайте гимназии?
 

  • кузьмина
  • алеюн
  • ананич
  • волкова
  • коротков
  • селях А
  • Лукша
  • сачивко
  • кисляков
  • белусь
  • трещинский
  • янкович
  • адаховская
  • либик п
  • белусь а
  • шишло
  • шукель
  • гаспарян
  • дударенок
  • гончаров
  • сакович
  • бабинский
  • трещинская
  • курец
  • агурьянова
  • атрашкевич
  • черкас
  • лавричнович
  • либик
  • воронецкая

6 день анонс

sm

   

Наши группы в соцсетях

AGaRRPfpT5Q fb icon 325x325

obrashcheniya-grazhdan 1

Погода в городе

Метеонова - прогноз погоды на 14 дней

Новые комментарии

Баннер проекта "Беларусь библиотечная"

mns ru

Похожее изображение

Яндекс.Метрика

sm.aspx      adu.by   vitebsk-region.gov.by   braslav_rai   роо 

pravo.by   mir.pravo.by