Скарбы роднай мовы

мова21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.
Чаму для святкавання быў абраны гэты дзень? 21 лютага ў далёкім для нас 1952 годзе загінулі 5 студэнтаў, якія змагаліся за наданне мове бенгалі статуса дзяржаўнай у тагачасным Пакістане, усходняя частка якога пазней стала незалежнай дзяржавай Бангладэш. Адзначаецца гэты дзень з 2000 года. Сёння ў нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце налічваецца больш за 6000 моў. Частка моў не мае сваёй пісьменнасці. Больш за палову існуючых моў свету знаходзяцца на мяжы вымірання. Тысячы моў не выкарыстоўваюцца ў сістэме адукацыі і не прадстаўлены ў Інтэрнеце. Кожны месяц знікаюць 2 мовы.
Яшчэ нядаўна налічвалася да 8000 самастойных моў. Сёння іх на 2000 менш. Каб захаваць тыя мовы, якія знікаюць, ЮНЭСКА і абвясціла Дзень роднай мовы.
Мова – частка чалавечай культуры, гістарычнай спадчыны. Дзякуючы ёй, працягваюць жыць традыцыі.мова1
У свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова.
Родная мова, цудоўная мова!
Ты нашых думак уток і аснова!
Матчын дарунак ад самай калыскі,
Ты самацветаў яскравая нізка...
Гэтак цудоўна сказаў пра нашу мову Уладзімір Дубоўка. Такой мовай можна і неабходна ганарыцца.
Напярэдадні свята, 20 лютага, у гімназіі праводзіўся літаратурны турнір “Скарбы роднай мовы”. У ім прымалі ўдзел наступныя каманды: каманда 5-х класаў “Калі ласка”, каманда 6-х класаў “Беларусы” і каманда 7 ”А” класа “Бульба”.
Было шмат розных конкурсаў пра невычэрпныя скарбы беларускай мовы. Падчас конкурсаў вучні складалі прыказкі, разгадвалі зашыфраваныя прыказкі, адгадвалі загадкі, успаміналі казкі і нават спявалі беларускія песні. Адзін з самых выразных конкурсаў быў конкурс чытальнікаў вершаў аб роднай мове, у якім прынялі ўдзел Буры Дзмітрый, Аляюн Вікторыя, Хілько Паліна (7 клас); Агур’ янава Вольга, Марозава Анастасія (6 клас); Бакуновіч Алена, Юркевіч Ксенія, Мішчанка Анастасія (5 клас).
У перапынку паміж конкурсамі вельмі цудоўна спявала песню ,,Зямля з блакітнымі вачамі” Кострыкава Дар’я . Яна ў гэтай песні вельмі добра выразіла
ўсю прыгажосць беларускай зямлі. А вынікі турніру наступныя. I месца заняла каманда 7,,А” класа “Бульба”, якая набрала 22 балы. II месца дасталася камандзе пятых класаў “Калі ласка”, якая набрала 18 балаў. III месца заняла каманда шостых класаў “Беларусы”, якая набрала 17 балаў.
Кожная з каманд атрымала ўзнагароду . Не вельмі вялікую, але прыемную. Было
вельмі прыемна прымаць удзел у турніры. І памятайце, галоўнае не перамога, а ўдзел!!!
Аляюн Вікторыя, вучаніца 7 “А”класа

 

 

ресурсный центр

20 лет

Ресурсный  центр12

проект1

экологический менеджмент

tyui

Голосование

Что бы Вы хотели видеть на сайте гимназии?
 



Кто онлайн

Сейчас 641 гостей онлайн

  • Агурьянова Ольга
  • Волкова Елена
  • Гончаров Алексей
  • Шишло Люба
  • ананич слава
  • белусь анна
  • белусь вадим
  • бурая валерия
  • величко диана
  • воронецкая ангелина
  • дрожжа к
  • жуковская настя
  • киркилевич ангелина
  • кроп алеся
  • курец настя
  • либик антон
  • либик павел
  • липская настя
  • лукша катя
  • нарбут вика
  • петкевич никита
  • пискун артем
  • сачивко никита
  • селях алина
  • тихан александра
  • шукель роман

Новые комментарии

Погода в городе

Метеонова - прогноз погоды на 14 дней

sm.aspx mir.pravo.by

minedu BRSM

adu.by edu.by
Могилевский институт МВД Республики Беларусь
vitebsk-region.gov.by pravo.by
braslav_rai braslav_roo