Мае ўражанні

диплом Лена В.1Калі-небудзь усё адбываецца ўпершыню. Першы крок, першае падарожжа, першая мара… Так і я ў гэтым годзе ўпершыню стала пераможцай абласнога этапу рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры і ўдзельнічала ў заключным этапе гэтай алімпіяды, дзе таксама мела добры вынік. Я атрымала дыплом ад Саюза Пісьменнікаў за канцэптуальны падыход да трактоўкі літаратурнага твора.

 

 

Алімпіяда праходзіла ў далёкім Гомелі. У Гомельскім абласным інстытуце развіцця адукацыі ўдзельнікаў алімпіяды віталі хлебам-соллю. Урачыстае адкрыццё адбылося ў актавай зале інстытута. На працягу алімпіяды адбываліся экскурсіі па Гомелі і ўстановах адукацыі, а таксама канцэрты. Асабліва мне спадабалася экскурсія ў Палац Румянцавых і Паскевічаў. Таксама праходзілі майстры-класы, дзе кожны жадаючы мог зрабіць памятны сувенір сваімі рукамі. Урачыстае закрыццё адбылося ў Гомельскім дзяржаўным Палацы творчасці дзяцей і моладзі, дзе лепшыя з вучняў былі ўзнагароджаны, а ўдзельнікі з Літоўскай Рэспублікі і Рэспублікі Польшча нават атрымалі памятныя падарункі.

Нягледзячы на вынікі, усе ўдзельнікі алімпіяды набылі жыццёвы вопыт і сустрэлі новых сяброў.

Калі  ўдзельнічала ў алімпіядзе, я вельмі хвалявалася, бо гэта ўсё было новым для мяне. Але, дзякуючы падтрымцы маіх родных, сяброў і настаўніцы Сіўко Аксаны Улядзіміраўны, якая хвалявалася больш за мяне, я ўсё ж такі змагла пераадолець цяжкасці і добра выступіць.

Таму, хачу сказаць, што трэба заўсёды імкнуцца да нечага новага, паспрабаваць усё ў жыцці. Трэба імкнуцца да поспехаў і ісці па жыцці з дэвізам: “Верам! Можам! Пераможам!” Як аднойчы слушна сказаў Пятрусь Броўка:

Ляці ж увысь,

Шырэй узмахі,

Каб зорку ўласную знайсці.

Пускайся ўброд,

Не ведай страху,

Бо шмат нязнанага ў жыцці.

Волкава Алена, 9 “А”

11.04.2017

 

 

ресурсный центр

20 лет

Ресурсный  центр12

проект1

экологический менеджмент

tyui

Голосование

Что бы Вы хотели видеть на сайте гимназии?
 



Кто онлайн

Сейчас 425 гостей онлайн

  • агурьянова
  • бабинский
  • белусь
  • белусь в
  • васюченок
  • величко
  • волкова
  • воронецкая
  • дударенок
  • киркилевич
  • кроп
  • либик
  • липская
  • лукша
  • мархель
  • мацкевич
  • сачивко
  • селях
  • тихан
  • шпак
  • шукель
  • курец

Новые комментарии

Погода в городе

Метеонова - прогноз погоды на 14 дней

sm.aspx mir.pravo.by

minedu BRSM

adu.by edu.by
vitebsk-region.gov.by pravo.by
braslav_rai braslav_roo