Асаблівасці працы непаўналетніх

timthumbАхова працы моладзі ў Беларусі — гэта сістэма мер, накіраваных на захаванне жыцця і здароўя працуючых ва ўзросце да 18 гадоў. Заканадаўства, напрыклад, забараняе працу асоб да 18 гадоў на цяжкіх работах, са шкоднымі ці небяспечнымі ўмовамі працы, на падземных і горных работах. Непаўналетнім нельга таксама пераносіць цяжары звыш устаноўленай для іх нормы. Наймальнікам трэба ведаць, што гэтыя абмежаванні рэгламентаваны пастановамі Міністэрства працы ад 2 лютага 1995 г. N913 "Аб спісе работ, на якіх забараняецца прымяненне працы асоб, маладзёйшых за 18 гадоў" і Міністэрства аховы здароўя ад 13 кастрычніка 2010 г. №134 "Аб устанаўленні гранічных норм пад'ёму і перасоўвання непаўналетнімі цяжару ўручную". Для непаўналетніх ва ўзросце ад 14 да 16 гадоў пастановай Міністэрства працы ад 15.10.2010 г. №144 вызначаны "Пералік лёгкіх відаў работ, якія могуць выконваць асобы ва ўзросце ад 14 да 16 гадоў".

Для работнікаў, якім менш за 18 гадоў, устанаўліваецца скарочаная працягласць рабочага часу: ва ўзросце ад 14 да 16 гадоў — не больш за 23 гадзіны ў тыдзень, ад 16 да 18 — не больш за 35.

А працягласць рабочага часу навучэнцаў агульнаадукацыйных устаноў і ПТВ, працуючых на працягу вучэбнага года ў вольны ад вучобы час, не можа перавышаць палавіну максімальнай працягласці рабочага часу, указанага вышэй для асоб адпаведнага ўзросту. Пры гэтым працягласць штодзённай працы не можа быць больш за 4 г. 36 мін. для работнікаў ва ўзросце ад 14 да 16 гадоў, ад 16 ад 18 — 7 гадзін, а для навучэнцаў агульнаадукацыйных устаноў і ПТВ, працуючых у вольны ад вучобы час, 2 г. 18 мін. ва ўзросце ад 14 да 16 гадоў і 3 г. 30 мін. — ва ўзросце ад 16 да 18 гадоў.

Пры правядзенні работ навучэнцы павінны забяспечвацца спецыяльнай вопраткай, абуткам і іншымі сродкамі індывідуальнай абароны ў адпаведнасці з дзеючымі нор­мамі. Перад пачаткам работы з імі неабходна правесці інструктажы па ахове працы.

3 кожным навучэнцам, які дасягнуў 16-гадовага ўзросту, заключаецца і працоўны дагавор, заводзіцца працоўная кніжка. 3 пісьмовай згоды аднаго з бацькоў (апекуна, усы- навіцеля) дагавор можа быць заключаны і з асобай 14-га- довага ўзросту для выканання лёгкай працы.

Усе асобы, маладзейшыя за 18 гадоў, прымаюцца на работу толькі пасля папярэдняга медагляду, які абавязкова праводзіцца да паўналецця штогод у рабочы час з захаваннем сярэдняга заработку.

Зарплата непаўналетнім пры скарочанай працягласці штодзённай работы выплачваецца ў такім жа памеры, як і работнікам адпаведных катэгорый за поўны дзень. Калі ж яны выконваюць здзельныя работы, то іх праца аплачваецца па здзельных расцэнках, устаноўленых для дарослых, з даплатай па тарыфнай стаўцы за час, на які працягласць іх штодзённай работы скарачаецца ў параўнанні са што­дзённай працай дарослых.

Нормы выпрацоўкі ім устанаўліваюцца, зыходзячы з норм для дарослых, прапарцыянальна скарочанай працягласці рабочага часу.

Праца навучэнцаў агульнаадукацыйных устаноў, ПТВ і ССНУ, працуючых у вольны ад вучобы час, аплачваецца пра­парцыянальна адпрацаванаму часу ці ў залежнасці ад вы- працоўкі.

Па матэрыялах  газеты «Браслаўская звязда»

 

 

ресурсный центр

20 лет

Ресурсный  центр12

проект1

экологический менеджмент

tyui

Голосование

Что бы Вы хотели видеть на сайте гимназии?
 



Кто онлайн

Сейчас 1406 гостей онлайн

  • агурьянова
  • бабинский
  • белусь
  • белусь в
  • васюченок
  • величко
  • волкова
  • воронецкая
  • дударенок
  • киркилевич
  • кроп
  • либик
  • липская
  • лукша
  • мархель
  • мацкевич
  • сачивко
  • селях
  • тихан
  • шпак
  • шукель
  • курец

Новые комментарии

Погода в городе

Метеонова - прогноз погоды на 14 дней

sm.aspx mir.pravo.by

minedu BRSM

adu.by edu.by
vitebsk-region.gov.by pravo.by
braslav_rai braslav_roo