Сяброўства мацнее

IMG 20180527 121940Вось і перагорнута  чарговая старонка школьнага жыцця. Застаюцца ў мінулым адзнакі, урокі, дамашнія заданні. На памяць прыходзяць самыя яркія моманты навучальнага года: перамогі, дасягненні і, бясспрэчна, сустрэчы з сябрамі. Вось і напрыканцы мая месяца  навучэнцы і настаўнікі нашай гімназіі  атрымалі  чарговае запрашэнне  ад беларускага культурна-асветніцкага таварыства “Уздым” прыняць удзел у міжнародным конкурсе малюнкаў, прысвечаным 135-годдзю беларускага пісьменніка Янкі Маўра і ў свяце “Апошні званок” у беларускай нядзельнай школе “Вясёлка” г. Даўгаўпілса.

Нашу дэлегацыю за мяжой сустрэлі гасцінныя гаспадары. У першы дзень куратар беларускай нядзельнай школы “Вясёлка” Людміла Сінякова арганізавала пазнавальную і змястоўную экскурсію па горадзе, падчас якой мы наведалі цікавыя мясціны г. Даўгаўпілса, пазнаёміліся  з гістарычным мінулым горада. Пасля адбылася сустрэча нашай дэлегацыі з прадстаўнікамі  беларускага культурна-асветніцкага таварыства “Уздым”, падчас якой былі падведзены вынікі сумеснага супрацоўніцтва і абмеркаваны шляхі дальнейшага ўзаемадзеяння.IMG 20180527 112326

На наступны  дзень нашу дэлегацыю сустракалі ў Цэнтры беларускай культуры. З самай раніцы тут збіраліся вучні школы, іх бацькі, сябры, прадстаўнікі Даўгаўпілскай гарадской думы, Цэнтра беларускай культуры і  беларускага консульства ў г. Даўгаўпілсе. Мерапрыемствы пачаліся са знаёмства з выставай малюнкаў, прысвечаным 135-годдзю беларускага пісьменніка Янкі Маўра. Удзел у конкурсе прынялі вучні школ г. Даўгаўпілса, Браслава і Глыбокага. У конкурсе прынялі ўдзел вучні ад 6 да 16 год у трох узроставых групах. Усе работы юных мастакоў прыцягвалі ўвагу прысутных сваёй непаўторнасцю, маляўнічасцю. Пасля каардынатар праекта Радзіонава Алена падвяла вынікі міжнароднага конкурса. Рашэннем журы работы вучаніц Браслаўскай гімназіі Цеўловіч Ніны і Цеўловіч Лізаветы былі адзначаны лістамі падзякі, а Чэркас Анастасія атрымала Дыплом І ступені ва ўзроставай групе ад 9 да 12 год.

IMG 20180527 122126Пасля ўсіх прысутных чакала цікавае і пазнавальнае мерапрыемства—віртуальнае падарожжа па творчасці Янкі Маўра і яго аповесці “Палескія рабінзоны”. Вучні і госці свята абмяркоўвалі дзеянні і ўчынкі герояў, супастаўлялі герояў са сваімі равеснікамі, разгадвалі крыжаванкі, збіралі пазлы,  дзяліліся карыснай інфармацыяй, з якой пазнаёміліся падчас чытання і абмеркавання аповесці Я. Маўра.

Прыемна было пачуць на свяце і беларускую мову, і народныя песні, і выразнае чытанне вершаў, і шчырыя ўсмешкі сяброў. Час ляціць вельмі хутка. Вось ужо звініць і апошні званок. Апошні ён для выпускнікоў школы, але не для нашага сяброўства.

Наш удзел ва ўсіх згаданых  мерапрыемствах стаў сведчаннем супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння таварыства “Уздым “ і Браслаўскай  гімназіі. Будзем  з нецярпеннем чакаць наступных сустрэч з нашымі сябрамі.

В.І.Чэркас,

настаўніца беларускай мовы і літаратуры

 

ресурсный центр

экологический менеджмент

20 лет

Ресурсный  центр12

проект1

UTg LIGZzWY

Голосование

Что бы Вы хотели видеть на сайте гимназии?
 



Кто онлайн

Сейчас 413 гостей онлайн

  • Агурьянова Ольга
  • Волкова Елена
  • Гончаров Алексей
  • Шишло Люба
  • ананич слава
  • белусь анна
  • белусь вадим
  • бурая валерия
  • величко диана
  • воронецкая ангелина
  • дрожжа к
  • жуковская настя
  • киркилевич ангелина
  • кроп алеся
  • курец настя
  • либик антон
  • либик павел
  • липская настя
  • лукша катя
  • нарбут вика
  • петкевич никита
  • пискун артем
  • сачивко никита
  • селях алина
  • тихан александра
  • шукель роман

Новые комментарии

Погода в городе

Метеонова - прогноз погоды на 14 дней

sm.aspx mir.pravo.by

minedu BRSM

adu.by edu.by
Могилевский институт МВД Республики Беларусь
vitebsk-region.gov.by pravo.by
braslav_rai braslav_roo