Міжнародны семінар “Беларуская школа: шляхі развіцця. Вопыт інтэграцыі”

 

28 лістапада 2015 года ў нашых латышскіх суседзяў у г. Даўгаўпілсе адбыўся міжнародны семінар “Беларуская школа: шляхі развіцця. Вопыт інтэграцыі”. Арганізатарам сустрэчы выступіла Беларускае культурна-асветніцкае таварыства “Уздым”. Удзельнікамі семінара сталі супрацоўнікі Даўгаўпілскай школьнай управы, Генеральнага консульства РБ, старшыня Саюза беларусаў Латвіі Валянціна Піскунова, настаўнікі школ і гімназій Даўгаўпілса, Рыгі, Краславы, Браслава. Дэлегацыю нашага раёна прадстаўлялі настаўнікі беларускай мовы і літаратуры Браслаўскай гімназіі Мацюкевіч Наталля Мікалаеўна і Чэркас Віта Іванаўна.


Праграма семінара была насычанай, але разам з тым цікавай і карыснай для ўсіх удзельнікаў. уздымСпачатку мы пазнаёміліся з гісторыяй беларускіх школ Латгаліі, з вопытам работы беларускай школы пры таварыстве “Уздым”. За круглым сталом настаўнікі школ Латвіі і Браслава падзяліліся вопытам работы ў сваіх навучальных установах. Падчас работы семінара высветлілася, што ў нас агульныя праблемы, пытанні і планы. Развіццё і ўмацаванне міжнародных адносін у галіне адукацыі і выхавання –адзін з прыярытэтных накірункаў дзейнасці Браслаўскай гімназіі. Таму мы спадзяемся, што супрацоўніцтва будзе паспяховым, плённым і паслужыць дальнейшаму ўмацаванню добрасуседскіх адносін паміж нашымі краінамі.

 

ресурсный центр

20 лет

Ресурсный  центр12

проект1

экологический менеджмент

tyui

Голосование

Что бы Вы хотели видеть на сайте гимназии?
 



Кто онлайн

Сейчас 634 гостей онлайн

  • Агурьянова Ольга
  • Волкова Елена
  • Гончаров Алексей
  • Шишло Люба
  • ананич слава
  • белусь анна
  • белусь вадим
  • бурая валерия
  • величко диана
  • воронецкая ангелина
  • дрожжа к
  • жуковская настя
  • киркилевич ангелина
  • кроп алеся
  • курец настя
  • либик антон
  • либик павел
  • липская настя
  • лукша катя
  • нарбут вика
  • петкевич никита
  • пискун артем
  • сачивко никита
  • селях алина
  • тихан александра
  • шукель роман

Новые комментарии

Погода в городе

Метеонова - прогноз погоды на 14 дней

sm.aspx mir.pravo.by

minedu BRSM

adu.by edu.by
Могилевский институт МВД Республики Беларусь
vitebsk-region.gov.by pravo.by
braslav_rai braslav_roo