Экскурсія ў музей

музей1У сярэдзіне сакавіка вучні 7 “А” класа распачалі працу над сумесным вучнёўска-бацькоўскім праектам “Чароўны куфар”. Што мы сёння ведаем пра традыцыйны побыт нашых бабуль і дзядуль, прадзедаў? Што захоўваюць нашы бацькі ад сваіх продкаў? Ці ёсць у сем’ях рэчы, якія зроблены ўмелымі рукамі нашых продкаў? Якую памяць і таямніцы захоўваюць сямейныя альбомы, шафы і камоды? На гэтыя і іншыя пытанні і паспрабуюць знайсці адказы сямікласнікі разам са сваімі бацькамі падчас сумеснай праектнай дзейнасці.

 

Першым крокам у гэтым напрамку стала наведванне знаёмага ўсім і адначасова невядомага Музея традыцыйнай культуры г. Браслава. Здавалася, кожны з нас не аднойчы бываў у яго сценах, але кожная новая сустрэча—гэта свята і адкрыццё. Нас ветліва сустрэлі супрацоўнікі музея—Рулевіч Л. і Зінкевіч Э. Экскурсія па залах атрымалася цікавай і змястоўнай. Як сапраўдная гасцінная гаспадыня Зінкевіч Эла распавядала нам пра гісторыю музея, пра кожны экспанат і яго аўтара. Гімназісты нібы прайшліся не толькі па дарогах Браслаўшчыны і пазнаёміліся з народнымі ўмельцамі, але даведаліся пра вырабы з лазы, саломкі, дрэва. Не маглі пакінуць раўнадушнымі прысутных вырабы ткацтва і вышыўкі. А калі дзеці трапілі ў майстэрню Дарафейчык Л., то кожнаму хацелася пакруціць ганчарнае кола і змайстраваць свой посуд.

Наперадзе ў нас знаёмства з багатай спадчынай нашага края: удзел у рабоце майстраў-класаў, наведванне выстаў і сустрэчы з цікавымі людзьмі.

Браслаўскі музей традыцыйнай культуры — установа ўнікальная. Акрамя арганізацыі рознага кшталту выставак і экспазіцый, яго супрацоўнікі зберагаюць традыцыі нашага краю, адраджаюць і распаўсюджваюць старажытныя беларускія рамёствы. Гэта сапраўдныя майстры сваёй справы. Хочацца пажадаць ім поспехаў і натхнення!

Класны кіраўнік 7 “А” класа Чэркас Віта Іванаўна.



 

 

 

Добавить комментарий

Защитный код
Обновить

ресурсный центр

20 лет

Ресурсный  центр12

проект1

экологический менеджмент

tyui

Голосование

Что бы Вы хотели видеть на сайте гимназии?
 



Кто онлайн

Сейчас 1039 гостей онлайн

sm.aspx mir.pravo.by

minedu BRSM

adu.by edu.by
vitebsk-region.gov.by pravo.by
braslav_rai braslav_roo